Намеснік міністра Казакевіч: Любыя патугі нейкай сумнеўнай ініцыятывы марныя

04.04.2021 / 21:54

Пра гэта ў інтэрв'ю ў эфіры БТ-1 распавёў намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч.

Казакевіч адзначыў,што за час пратэстаў у Беларусі былі здзейсненыя памылкі, але аб'ектыўны погляд на сітуацыю вызначыў тры асноўныя моманты, «якія ўваходзяць у склад беларускай вакцыны ад каляровых рэвалюцыі» — змены ў заканадаўстве (прыняцце законаў аб экстрэмізме, аб масавых мерапрыемствах), новыя падыходы ў аператыўнай працы міліцыі і дыялог з грамадствам.

— Любыя патугі нейкай сумнеўнай ініцыятывы марныя. У сілавога блока прынцыповая пазіцыя — знайсці і ліквідаваць крата ў сваіх шэрагах, а таксама ўстанавіць інфарматара на баку, — адзначыў намеснік міністра МУС, дадаўшы, што сілавікі ёсць практычна ва ўсіх сацсетках і нават закрытых чатах у Telegram.

Nashaniva.com