Вакцыну AstraZeneca перайменавалі пасля сітуацыі ў Еўропе

Пасля сітуацыі ў Еўропе вакцына AstraZeneca, пастаўкі якой прыпыненыя ў многіх краінах, атрымала новую назву.

30.03.2021 / 08:50

Wikimedia Commons

Яе перайменавалі ў Vaxzervia, паведамляецца на сайце агенцтва медыцынскіх прадуктаў Швецыі.

Рэгулятар адзначыў, што змена назвы не нясе з сабой змяненняў іншых параметраў прэпарата. Пры гэтым маркіроўка і ўпакоўка новага сродку можа адрознівацца.

Апошняй краінай, якая прыпыніла прышчэпкі, стала Канада. Там яе перастануць прымяняць для вакцынацыі людзей, старэйшых за 55 гадоў. Паводле даных канадскіх спецыялістаў, верагоднасць трамбозу складае 1 да 100 тысяч. Раней лічылася, што такі эфект назіраўся ў адным з мільёна выпадкаў.