З розніцай у 2 дні памерлі два былыя старшыні Пружанскага райвыканкама

28.03.2021 / 11:04

Адзін з іх кіраваў Пружанскім раёнам у часы Савецкага Саюза (1985—1989), а другі — ужо ў суверэннай Беларусі (1994—1998).

23 сакавіка памёр былы старшыня Пружанскага райвыканкама Сяргей Васільевіч Тарасевіч, яму быў 71 год. А 25 сакавіка не стала Георгія Георгіевіча Разанка.

Цырымонія развітання з Георгіем Разанком праходзіла з закрытай труной, на пляцоўцы перад мясцовым Палацам культуры, паведамляе pruzhany.net.

Nashaniva.com