Сёння Вербніца ў католікаў і пратэстантаў 

28.03.2021 / 09:48

Гэта свята ўстаноўленае ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага Ісус здзейсніў цуд уваскрэсення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і народ вітаў яго як цара пальмавымі галінкамі.

У Беларусі на гэтае свята традыцыйна асвячаюць упрыгожаныя вербныя галінкі.

Вялікдзень рыма-католікі, грэка-католікі і пратэстанты будуць адзначаць 4 красавіка.

Праваслаўны Вялікдзень сёлета прыпаў на 2 мая. 

Nashaniva.com