Юдэі сёння пачынаюць святкаваць Песах

Юдэі Беларусі і ўсяго свету сёння на заходзе сонца сустрэнуць сваё галоўнае рэлігійнае свята — Песах.

27.03.2021 / 09:32

БелТА

Песах — напамін аб зыходзе габрэяў з Егіпта, калі вызвалены ад рабства народ быў вымушаны 40 гадоў хадзіць па пустыні ў пошуках зямлі запаветнай.

Святкаванне Песаха пачынаецца напярэдадні 15-га дня месяца нісана (прыпадае на сакавік — красавік) па габрэйскім месяцовым календары і доўжыцца сем дзён у Ізраілі і восем дзён у краінах дыяспары. Свята працягнецца да 4 красавіка.