Былы дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы: Пытанне аб зліцці Беларусі і Расіі ніхто ніколі не ўздымаў
Пра гэта ўжо былы дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота заявіў у інтэрв'ю ТАСС.
25.03.2021 / 15:59
Фота Віктара Драчова, ТАСС
Карэспандэнт зазначыў, што ў СМІ апошнім часам з рознай ступенню сур'ёзнасці і частаты падымаецца тэма зліцця дзвюх дзяржаў.
— Вось вы казалі па роўмінгу, вы дакладна сказалі, што гэта нашы парламентарыі паставілі так пытанне. А хто аб зліцці ставіць пытанне? Я такой катэгорыі не чую, не бачу і не ведаю. Надуманая рэч, разумееце.
— То-бок на афіцыйным узроўні гэта ніяк не абмяркоўваецца?
— Не, [пытанне] ніколі не ставіцца. Прынамсі, такой задачы не ставіцца. Калі б стаяла, то мы б ужо працавалі над гэтым. Вось вы самі кажаце: «Ходзяць чуткі». А чаго мы будзем абмяркоўваць чуткі?
— Але проста гэта гучыць часам як рэальная асцярога. Напрыклад, беларускі бок неаднаразова падкрэсліваў, што такога не будзе…
— Гэтых засцярог ні на мой адрас, ні на адрас нашых структур ніколі не гучала і прапаноў па зліцці не гучала. Калі б былі гэтыя прапановы, яны былі б сфармаваныя на досыць аўтарытэтным узроўні, і мы б над гэтым працавалі, — рэзюмаваў Рапота.