У Маўрытаніі невядомы захапіў пусты пасажырскі самалёт і патрабуе выкуп

Невядомы мужчына захапіў цэлы пасажырскі самалёт у аэрапорце горада Нуакшот у Маўрытаніі і запатрабаваў выкуп. Пра гэта паведамляе тэлеканал Al-Arabiya TV.

25.03.2021 / 15:31

alarabiya.net

Удакладняецца, што захопнік прыгразіў падарваць лайнер, які належыць авіякампаніі Mauritanian Airlines, калі прадстаўнікі праваахоўных органаў будуць яго штурмаваць. Пры гэтым на борце судна няма пасажыраў.

Як перадаюць мясцовыя СМІ, мужчына кантактуе на англійскай мове, а таксама прызнаўся, што ён амерыканец. Яго дакладныя патрабаванні пакуль невядомыя. У аэрапорт прыбыло падмацаванне.

Nashaniva.com