Мінздароўя: За суткі 1141 выпадак каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі зарэгістраваны 1141 выпадак каранавіруса, а выпісаны 1083 чалавекі.

25.03.2021 / 14:47

Учора было 1378 выпадкаў.

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 314 993 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 305 560 пацыентаў.

За ўвесь час памерлі 2193 чалавекі.

За мінулыя суткі выканана 19 317 тэстаў (за ўвесь час 5 272 490 тэстаў).