Завялі некалькі крымінальных спраў за разгалошванне асабістых звестак і абразу работнікаў пракуратуры

У Мінску распачалі шэсць крымінальных спраў за незаконнае распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці і абразе работнікаў пракуратуры Мінска, пра гэта паведамляе сама сталічная пракуратура.

17.03.2021 / 15:43

БелТА

Шэсць крымінальных спраў сталі вынікам праверак, праведзеных па паведамленнях Генпракуратуры і заявах саміх работнікаў. Справы распачалі па частцы 1 артыкула 179 КК (Незаконныя збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці) і артыкуле 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).

Паводле інфармацыі пракуратуры, удзельнікі «асобных» чатаў у тэлеграме размясцілі ў агульным доступе звесткі аб прыватным жыцці і персанальныя звесткі работнікаў пракуратуры Мінска, якія складаюць іх асабістую і сямейную таямніцу, а таксама абразлівыя каментары на іх адрас.