Мінздароўя: Выпісаных пасля каранавіруса больш, чым новых выпадкаў

07.03.2021 / 13:17

Паводле афіцыйнай статыстыкі, штодня выпісаных пасля каранавіруса больш, чым новых выпадкаў. Так, за 6 сакавіка ў бальніцах па краіне выпісана 1448 пацыентаў, а новых выпадкаў зафіксавана менш — 1079 (5 сакавіка было 1329). 

Таксама Мінздароўя рапартуе аб 9 памерлых ад каранавіруса за суткі, агулам, па звестках ведамства, ад хваробы памерла 2038 пацыентаў. 

За ўчора было праведзена 17588 тэстаў. 

Nashaniva.com