Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца

6 сакавіка мусіла адбыцца адкрыццё фестывалю сучаснага мастацтва Moving Art Festival на пляцоўцы MAF завода «Гарызонт». Але яго не будзе.

06.03.2021 / 13:27

Вось, што пішуць арганізатары ў звароце да тых, хто планаваў наведаць фестываль:

«Нам вельмі-вельмі цяжка казаць пра гэта. Хоць, здаецца, час ужо звыкнуць, што заўтра можа адбыцца ўсё, што заўгодна. Мы вымушаныя перанесці фэст на два тыдні. 

З панядзелка па пэўных незалежных ад нас прычынах уладальнік пляцоўкі абмежаваў нам доступ да памяшкання. Нягледзячы на гэта, мы працягвалі падрыхтоўку да фестывалю і паралельна вырашалі пытанне з доступам. Да пятніцы мы былі ўжо цалкам гатовыя сустракаць гасцей, але дзверы ў МАФ нам так і не адчынілі.

І нават у такіх умовах жорсткага ціску мы знайшлі рашэнне нашага канфлікту ў прававым полі. Нам трэба два тыдні на перанос фестывалю. Так выглядае кашмар любога арганізатара.

Moving Art Festival — праект, якому мы прысвяцілі шмат месяцаў. Уся наша каманда рупліва збірала яго па кавалачках штодзень з раніцы і да самай ночы. І мы не можам проста так яго кінуць».

Арганізатары спадзяюцца, што фестываль удасца правесці 20, 27 сакавіка, 3, 9 красавіка. Яны просяць не здаваць квіткі, але нагадваюць, што такая магчымасць ёсць і застанецца.

Што запланавана ў межах Moving Art Festival?

Nashaniva.com