Мінздароўя: За суткі 1482 выпадкі каранавіруса

За суткі ў Беларусі зафіксавалі 1482 выпадкі каранавіруса, выпісаныя 1469 чалавек, паведамляе Мінздароўя.

05.03.2021 / 15:04

Учора паведамлялі пра 1174 выпадкі.

З пачатку пандэміі былі зарэгістраваныя 293 103 чалавекі са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 283 508 пацыентаў.

За ўвесь час памерлі 2020 чалавек.

За мінулыя суткі выканалі 19 523 тэсты. Усяго ў краіне правялі 4 971 502 тэсты.