У Доме ўрада разбілі шкло. Падазраванага затрымалі

Здарэнне адбылося вечарам 3 сакавіка.

05.03.2021 / 14:27

МУС

Прэс-служба МУС паведамляе, што патрульны нарад звярнуў увагу на мужчыну, які падышоў да Дома ўрада. Той дастаў малаток і пачаў біць ім шкло.

У выніку быў затрыманы 30-гадовы жыхар Барысава. Паведамляецца, што ён знаходзіўся ў неадэкватным стане і патлумачыў свае дзеянні жаданнем «кіраваць». 

Мужчыну даставілі ў медыцынскую ўстанову для ацэнкі стану.

Паведамляецца, што ён раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы і незаконны абарот наркотыкаў.