Чыгуначнік з Полацкага раёна: Хай мяне садзяць у турму, але мая хата будзе бел-чырвона-белай

Як вядома, хата Анатоля Каханчыка з вёскі Алешча ў Полацкім раёне пафарбавана ў бел-чырвона-белыя колеры і стаіць каля чыгункі, таму машыністы цягнікоў, праязджаючы міма, часта сігналяць. Рэйкі праходзяць літаральна за 10 метраў ад яго хаты, і сам спадар Анатоль 38 год адпрацаваў на чыгунцы.

26.02.2021 / 13:30

Аднак на мінулым тыдні яго звольнілі — якраз пасля арышту, які Анатолю Каханчыку давялося адбыць за парушэнне адміністрацыйнага артыкула 23.34: расфарбоўку хаты міліцыянты кваліфікавалі як несанкцыянаванае пікетаванне.

З міліцыі ён атрымаў і папярэджанне, што будзе новы пратакол, калі хату не перафарбаваць. Але рабіць гэта гаспадар адмаўляецца:

— Гэта мая краіна, мая хата і мой сцяг. Чаму я павінен нешта зафарбоўваць? Перафарбоўваць я нічога не буду. Казалі: «Мы зноў да цябе прыедзем і зноў пратакол напішам». Ды калі ласка, прыязджайце! Сказалі: «Мы самі зафарбуем». Кажу: «Калі вы зафарбуеце, я зноў усё аднаўлю. А каб яна была зафарбаваная, вам давядзецца трымаць мяне за кратамі», — сказаў ён «Радыё Рацыі».

Жыхару Полацкага раёна далі 7 сутак арышту: яго дом пафарбаваны ў бел-чырвона-белы колер і бачны з чыгункі

Мужчыну, які пафарбаваў свой дом каля чыгункі ў БЧБ, пасля «сутак» звольнілі з працы