У Арменіі вайскоўцы запатрабавалі адстаўкі Пашыняна. Ён назваў гэта спробай перавароту і звольніў кіраўніка Генштаба
Генштаб Узброеных сіл Арменіі заявіў пра пратэст у сувязі з пастановай звольніць першага намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Арменіі Тыграна Хачатрана.
25.02.2021 / 11:52
ТАСС
Вайскоўцы запатрабавалі адстаўкі прэм'ера Нікола Пашыняна і ўрада, паведамляе РБК.
«Прэм'ер-міністр і ўрад Арменіі з гэтага часу не ў стане прымаць адэкватныя рашэнні ў гэтай крызіснай і лёсавызначальнай для армянскага народа сітуацыі», — гаворыцца ў іх заяве.
Хачатран быў звольнены рашэннем прэзідэнта Армена Саркісяна.
У сваю чаргу прэм'ер-міністр Нікол Пашынян назваў спробай ваеннага перавароту заклік Генштаба.
Пашынян таксама заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсці на Плошчу Рэспублікі ў цэнтры Ерэвана. Крыху пазней прэм'ер адправіў у адстаўку кіраўніка Галоўнага штаба Аніка Гаспарана.