На МКАД згарэла аўто. Кіроўца з гадавалым дзіцём паспела выйсці з машыны

Кіроўца аўтамабіля «Сітраэн» разам з дзіцём рухалася па МКАД з боку вуліцы Громава ў кірунку вуліцы Шаранговіча, паведамляе ДАІ.

20.02.2021 / 22:09

У нейкі момант на панэлі прыбораў загарэлася памылка, якая папярэджвала пра перагрэў рухавіка. Пасля чаго з'явілася светлавая сігналізацыя STOP. Жанчына спынілася і з дзіцём выйшла з салона аўтамабіля.

Са словаў удзельніцы здарэння, у гэты ж час яна пачула хлапок, і з-пад капота ўспыхнула полымя.

Кіроўца выклікала ратавальнікаў, ніхто не пацярпеў.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выклікалі эвакуатар, а таксама абагрэлі жанчыну з дзіцём у салоне службовага аўтамабіля да прыезду сваякоў.

Nashaniva.com