«Еўраопт» стаў прадаваць прадукты ў крэдыт — пад 22-24%

Папулярная служба дастаўкі прадуктаў і прамысловых тавараў «Е-дастаўка» ад «Еўраопта» цяпер прапануе свой тавар у крэдыт. За хлеб з малаком можна разлічвацца на працягу года, абы кошт замовы перавысіў 50 рублёў.

20.02.2021 / 12:30

Фота evroopt.by

Стаўка вагаецца ад 22% (калі крэдыт выдаецца на паўгода) да 24% (на год).

Грошы выдае «Статусбанк», які разам з «Еўраоптам» уваходзіць у бізнэс-імперыю «Еўрагандля».

Кампаніі-ўласнікі «Еўраопта» зарэгістраваныя на Кіпры і Брытанскіх Віргінскіх астравах. Канчатковыя бенефіцыяры — браты Сяргей Літвін (48,75%) і Аляксандр Літвін (1%), а таксама Уладзімір Васілька (49,75%). Яны жывуць за мяжой.

Афіцыйная інфляцыя на гэты момант 7,7%, стаўка рэфінансавання — 7,75%.

Nashaniva.com