Гайдукевіч: Палата прадстаўнікоў пачала працу над законапраектам аб замежных агентах

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачалі разгляд законапраекта аб замежных агентах. Пра гэта ў панядзелак паведаміў намеснік старшыні пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч на сваёй старонцы ў Facebook.

15.02.2021 / 20:37

«Закон аб замежных агентах будзе разгледжаны, упэўнены, ужо на вясновай сесіі [адкрываецца ў пачатку красавіка]. Паспеем. Адпаведная праца ўжо пачалася», — напісаў ён.

З прапановай прыняць закон, які б забараняў палітычную дзейнасць, якая фінансуецца з-за мяжы, Гайдукевіч выступіў на Усебеларускім народным сходзе 12 лютага. Паводле яго слоў, прыняцце закона аб замежных агентах неабходна, таму што ў дачыненні да Беларусі «ідзе непрыхаванае ўмяшанне ў яе справы, а таксама вядзецца інфармацыйная вайна».

Nashaniva.com