Жанчына падчас сваркі з сужыцелем у Гродне выкінула з дзявятага паверха чамадан, які ўпаў на машыну

Ноччу 2 лютага на вуліцы Ліможа ў Гродне нехта ў двары дома пашкодзіў аўтамабіль. Праваахоўнікі высветлілі, што 31-гадовая мясцовая жыхарка пасварылася са сваім сужыцелем. Мужчына збіраўся сысці і ўзяў з сабой чамадан, які жанчына выхапіла і выкінула з дзявятага паверха, паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

15.02.2021 / 18:08

Паводле яе слоў, яна не думала, што чамадан можа на кагосьці ўпасці. Да гэтага інцыдэнту машыны там ніхто не ставіў. На жанчыну завялі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».