Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Літвы: абмеркавалі санкцыі

Літоўскі прэм'ер Інгрыда Шыманіце на сустрэчы ў пятніцу са Святланай Ціханоўскай выказалася за пашырэнне еўрапейскіх санкцый супраць Беларусі.

29.01.2021 / 15:05

Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай

«Вызваленне палітвязняў, спыненне рэпрэсій, свабодныя, дэмакратычныя выбары — найважнейшыя крокі, якіх патрабуюць беларусы. Таго ж патрабуюць Літва і ўвесь дэмакратычны свет. Літва імкнецца і ў далейшым узмацняць ціск на беларускі рэжым і выказваецца за пашырэнне санкцый Еўрасаюза», — сказала Шыманіце.