Чэмпіёнка Беларусі па муай-тай правяла ноч на Акрэсціна і атрымала 870 рублёў штрафу: усклала кветкі на Пушкінскай
Чэмпіёнцы па тайскім боксе фельчарцы Анастасіі Калашнікавай далі 30 базавых штрафу (870 рублёў). Пра гэта распавяла сяброўка дзяўчыны.
18.01.2021 / 15:13
Дзяўчыну затрымалі ў нядзелю каля станцыі метро «Пушкінская». Яна вярталася дадому пасля сустрэчы ў кавярні з сяброўкай і паклала кветкі да мемарыяла Тарайкоўскаму. Пасля гэтага дзяўчыну затрымалі.
Суд адбыўся ў панядзелак. За «адзіночны пікет» Настассі далі штраф у 30 базавых — 870 рублёў. Брат спартоўкі паехаў забіраць яе з Акрэсціна, дзе дзяўчына правяла ноч.
У сваім інстаграме Настасся дзялілася фота і відэа з акцый пратэсту. Цікава, што некалькі год таму дзяўчына набіла на назе тату з Лукашэнкам. Яна тлумачыла гэта тым, што многія наносяць на цела выявы вядомых людзей.