Беларускія біятланісткі занялі другое месца ў эстафеце на этапе КС

Этап Кубка свету праходзіць у нямецкім Оберхофе.

16.01.2021 / 18:17

Ганна Сола і Дзінара Алімбекава. Фота Дар'і Буракінай

За нашу каманду беглі Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, яна за кошт высокай хуткастрэльнасці і прыстойнай хуткасці вывела зборную Беларусі ў лідары.

Завяршала гонку Алена Кручынкіна. Яна не змагла ўтрымаць лідарства, але захавала другое месца.

Перамогу ж атрымала зборная Германіі. Трэцяй стала Швецыя.