Жыхарку Лунінца асудзілі да 8 гадоў калоніі за распаўсюд ВІЧ

У судзе Лунінецкага раёна сёння вынеслі прысуд па крымінальнай справе аб заражэнні ВІЧ.

15.01.2021 / 17:00

Суд прызнаў 30-гадовую жанчыну вінаватай па ч.1 арт. 157 (свядомае пастаўленне іншай асобы ў небяспеку заражэння ВІЧ) і па ч. 3 арт. 157 (заражэнне ВІЧ з ускосным намерам чалавекам, які ведаў аб наяўнасці ў яго гэтага захворвання, здзейсненым у дачыненні да двух і больш асоб) КК.

Ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Nashaniva.com