У Рэчыцы затрымалі пенсіянерку. Хутчэй за ўсё, з-за каментара «свіння» ў сацыяльных сетках

У Рэчыцы міліцыя забрала з дому пенсіянерку Людмілу Хлусевіч. Імаверна, на складанне пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні за каментар «свіння» ў «Аднакласніках». Імаверна, што ён быў адрасаваны міліцыянерам ці чыноўнікам, піша «Гомельская вясна».

14.01.2021 / 17:32

Сувязі з жанчынай няма. Перад затрыманнем яна паспела патэлефанаваць свайму знаёмаму, пры гэтым жанчына плакала.