Twitter назаўсёды заблакаваў акаўнт Дональда Трампа з 88 мільёнамі падпісчыкаў

09.01.2021 / 09:37

Асабісты акаўнт прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў твітары @realDonaldTrump назаўжды заблакаваны ў сувязі з высокай рызыкай далейшага падбухторвання да гвалту. У акаўнта было 88 мільёнаў чытачоў.

Кіраўніцтва сацыяльнай сеткі патлумачыла, чаму лічыць допісы Трампа небяспечнымі для грамадства. Напрыклад, твіт, у якім прэзідэнт ЗША заяўляе пра тое, што не будзе прымаць удзел у інаўгурацыі Джо Байдэна, палічылі рызыкай нападу на цырымонію ад прыхільнікаў Трампа.

Акрамя таго, заблакавалі шэраг акаўнтаў, звязаных з канспіралагічным рухам прыхільнікаў Трампа. Кажуць, там распаўсюджваліся планы новых узброеных пратэстаў 17 студзеня 2021 года.

Nashaniva.com