Трамп паабяцаў перадаць паўнамоцтвы Байдэну, але адмовіўся прызнаць вынікі выбараў

07.01.2021 / 12:57

Дзейны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ва ўстаноўлены тэрмін перадасць паўнамоцтвы Джо Байдэну, якога Кангрэс афіцыйна прызнаў пераможцам выбараў.

«Нягледзячы на тое, што я цалкам не згодны з вынікамі выбараў, і факты пацвярджаюць гэта, тым не менш 20 студзеня адбудзецца спарадкаваны пераход [прэзідэнцкіх паўнамоцтваў]», — цытуе CNN заявe Трампа.

«Хоць гэта і канец найвялікшага першага тэрміну ў прэзідэнцкай гісторыі, гэта толькі пачатак нашай барацьбы за тое, каб зноў зрабіць Амерыку вялікай», — дадаў Трамп.

Nashaniva.com