МУС: Дата выдачы біяметрычных пашпартоў стане вядома пасля прыняцця нарматыўнага акта

06.01.2021 / 14:27

sb.by

Па словах намесніка начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Паўла Хрышчановіча, цяпер усе падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў краіны гатовыя да прыёму грамадзян для выдачы біяметрычных дакументаў.

«Супрацоўнікі навучаны працы на новым абсталяванні, прынялі ўдзел у паспяховай эксплуатацыі тэставай партыі такіх дакументаў», — паведаміў прадстаўнік дэпартамента.

Гаворачы аб тэрмінах укаранення біяметрычных дакументаў, Павел Хрышчановіч адзначыў, што ў найбліжэйшы час чакаецца выданне адпаведнага заканадаўчага нарматыўнага прававога акта, які і стане пачаткам увядзення біяметрыі ў Беларусі, паведамляе прэс-служба МУС у сваім тэлеграм-канале.

Nashaniva.com