Журналісту сайта «Першы Рэгіён» выстаўлена абвінавачванне па артыкуле «Абраза прэзідэнта»

31.12.2020 / 14:50

31 снежня стала вядома, што драгічынскаму карэспандэнту «Першага Рэгіёна» Сяргею Гардзіевічу прад'яўлена абвінавачванне па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса РБ («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»), паведамляе БАЖ.

22 снежня Сяргей Гардзіевіч быў затрыманы на 72 гадзіны, а пасля да яго была прыменена мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту.

Цяпер пад хатнім арыштам Сяргей Гардзіевіч не можа карыстацца тэлефонам і інтэрнэтам: такім чынам ён фактычна пазбаўлены магчымасці займацца журналісцкай дзейнасцю і забяспечваць сям'ю.

«Віну ў прад'яўленым абвінавачванні Сяргей Гардзіевіч не прызнаў. Ён гатовы змагацца і даказваць сваю невінаватасць», — распавяла адвакат Вольга Аксюцік.

Nashaniva.com