Вольга Хіжынкова: Гэта шчасце — адчуваць падтрымку і любоў такой колькасці людзей

30.12.2020 / 16:09

Вольга Хіжынкова апублікавала ў сацсетках першы пасля зняволення пост, у якім падзякавала за падтрымку.

Фота з фэйсбука Вольгі Хіжынковай

«Доўга ж я збіралася з думкамі, каб напісаць словы падзякі Вам, сябры, — усім тым, хто перажываў за мяне ўсе гэтыя 42 дні. Да гэтага часу не магу ўсвядоміць маштабаў вашай падтрымкі і ўжо сапраўды паняцця не маю, як цяпер адпавядаць усяму вамі сказанаму: так шмат цёплых слоў вы мне адрасавалі.

Я не магу адказаць усім, але спадзяюся, вы ведаеце, як я вам ўдзячная. Гэта шчасце — адчуваць падтрымку і любоў такой колькасці людзей.

Складаны 2020-ы я буду праводзіць з усведамленнем, наколькі мы можам быць моцнымі ў сваёй гатоўнасці падставіць плячо.

Мабыць, у беларусаў уключыўся нейкі ўнутраны рэсурс, што пераўтварае адмоўную энергію ў стваральную. І папаўняецца ён калі мы аддаём, а не атрымліваем.

Дзякуй, неверагодныя беларусы!»