У Мінску сутыкнуліся пяць аўто

30.12.2020 / 07:40

Увечары 29 снежня кіроўца аўтамабіля «Лексус» рухалася па вуліцы Захарава ў напрамку плошчы Перамогі, паведамляе ДАІ Мінска. У выніку невыканання бяспечнай дыстанцыі, сутыкнулася з аўтамабілем «Крайслер», які спыніўся на чырвоны сігнал святлафора.

Ад удару «Крайслер» адкінула на «Мэрсэдэс», які стаяў наперадзе, далей па ланцужку «Мэрсэдэс» сутыкнуўся з «Фольксвагенам», які, у сваю чаргу, уехаў у аўтамабіль той жа маркі. У выніку ДТЗ пяць аўтамабіляў атрымалі пашкоджанні.

48-гадовую кіроўцу «Лексуса» даставілі ў бальніцу для агляду.

Nashaniva.com