Спартоўцамі года ад «Прэсбола» сталі Азаранка і Шымановіч. У апытанні на сайце лідзіравалі Раманоўская і Каралёк
28.12.2020 / 23:25
Газета «Прэсбол» у нумары, які выйдзе ў аўторак, назвала найлепшых спартсменаў і найлепшую спартсменку. Імі сталі тэнісістка Вікторыя Азаранка і плывец Ілля Шымановіч.
На сайце газеты праводзілася традыцыйнае апытанне: «найлепшы спартсмен — 2020» і «найлепшая спартсменка-2020».
На вечар панядзелка ў гэтым апытанні лідзіравалі: фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская сярод жанчын — 65,6% (8609) прагаласаваўшых і ў мужчын гандбаліст Арцём Каралёк — 36,8% (3136).
Ілля Шымановіч набраў толькі 11,5% (976 чалавек), а Вікторыя Азаранка 11,4% (1518).
Галасаванне «Спартсменка года»
Галасаванне «Спартсмен года»
Шэраг журналістаў назвалі Чалавекам года Алену Леўчанку, Аляксандру Раманоўскую і Аляксандру Герасіменю за іх пазіцыю, але іх матэрыял не ўвайшоў у нумар