Лукашэнка пра рынак зямлі: Калі б мы раздалі зямлю, то сёлета галадалі б

25.12.2020 / 16:55

Аляксандр Лукашэнка выказаўся па пытанні прыватнай уласнасці на зямлю.

Ён акцэнтаваў увагу на тым, што ў Беларусі ў свой час было прынятае рашэнне не распрадаваць зямлю ў прыватную ўласнасць.

«А калісьці ж і мяне крытыкавалі за тое, што я не дазваляю гандляваць зямлёй, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Вось калі б мы яе раздалі, то ў гэтым годзе галадалі б. А так, у нас самы ўраджайны год, і беларускімі прадуктамі мы будзем забяспечаныя цалкам».

«Не трэба губіць нашу сістэму. Мы яе выпакутавалі, выпрацавалі за чвэрць стагоддзя — добрую, нармальную сістэму, і яна будзе запатрабаваная ва ўсім свеце», — падсумаваў палітык.

Nashaniva.com