Каталікі і пратэстанты сустракаюць Каляды на фоне крызісу і пандэміі

24.12.2020 / 22:57

Фота Надзеі Бужан

Каталікі і пратэстанты сустракаюць Каляды (Божае нараджэнне).

У гэтым годзе адно з галоўных святаў года праходзіць на фоне грамадска-палітычнага крызісу ў Беларусі і пандэміі.

Загадайце самыя запаветныя жаданні. Хай яны спраўдзяцца!

Абавязкова згадайце таксама тых, хто знаходзіцца за кратамі.

Адзін з цудаў ужо здзейсніўся: у Беларусь сёння вярнуўся кіраўнік Каталіцкага касцёла Тадэвуш Кандрусевіч.