Лукашэнка павіншаваў Папу Францішка з Калядамі і Новым годам

24.12.2020 / 16:10

БелТА

«Адносіны Беларусі і Ватыкана заўсёды маюць для нас асаблівае значэнне. Мы многае робім разам для абароны найважнейшых агульначалавечых каштоўнасцяў — сумеснымі намаганнямі дасягнуты адчувальныя вынікі ў барацьбе з гандлем людзьмі, падтрымцы традыцыйнай сям'і», — цытуе віншаванне БелТА.

Лукашэнка падкрэсліў, што дзейнасць Святога Прастола адгукаецца ў сэрцах многіх жыхароў Беларусі, дзе каталіцызм з'яўляецца другой па велічыні канфесіяй.

Ён таксама адзначыў, што разлічвае на малітву Папы Рымскага ў падтрымку Беларусі і асабістую сустрэчу з Пантыфікам.