Памятаеце 18-гадовую Сафію Малашэвіч, якая танчыла ля «Рубяжоў»? СК патлумачыў, чаму яе арыштавалі

24.12.2020 / 11:14

Памятаеце 18-гадовую Сафію Малашэвіч, дзяўчыну, якая танчыла ля «Рубяжоў»?

Следчы камітэт паказаў відэа, якое «тлумачыць» чаму Сафію і яе хлопца трымаюць за кратамі. Парачку вінавацяць у злосным хуліганстве і парушэнні парадку, а Сафію — яшчэ і ў абразе прэзідэнта.

«Абвінавачваная абразіла прэзідэнта, прадэманстраваўшы плакат з непрыстойным надпісам», — паведаміў СК.

Раней Сафія тлумачыла «Нашай Ніве», чаму не баіцца выходзіць на мітынгі, хоць на яе завялі крымінальную справу. «Мяне ўсё роўна пасадзяць», — казала яна.

На жаль, выглядае, што дзяўчына мела рацыю. Нядаўна праваабаронцы прызналі Сафію і яе хлопца палітвязнямі. Ім пагражае да 6 гадоў зняволення.

Nashaniva.com