Вольга Хіжынкова сёння павінна выйсці на свабоду — з Жодзіна

20.12.2020 / 11:31

Сёння на свабоду павінна выйсці Міс Беларусь — 2008, экс-прэс-сакратарка і дабрачынца Вольга Хіжынкова. Але выйдзе на волю яна ў Жодзіне, а не з ізалятара на Акрэсціна, як меркавалася раней.

Яшчэ пазаўчора яе не было ў спісах Жодзіна. Перавезлі спецыяльна за дзень да вызвалення, каб яе не сустракалі людзі ў Мінску.

Вольга была затрыманая 8 лістапада падчас акцыі пратэсту ў цэнтры Мінска. Затым яна была асуджана на 12 сутак, пасля суд дадаў яшчэ 30 сутак (15+15) за ранейшыя акцыі пратэсты.

Nashaniva.com