47-гадовы мінчук патэлефанаваў прапагандысту Прыдыбайлу і расказаў усё, што пра яго думае АЎДЫЯ

09.12.2020 / 18:55

За пагрозу Канстанціну Прыдыбайлу, супрацоўніку RT, затрыманы 47-гадовы мінчук.

У верасні ў міліцыю звярнуўся Прыдыбайла і растлумачыў, што яму пагражаюць па тэлефоне.

Аператыўнікі высветлілі, што прапагандысту тэлефанаваў 47-гадовы жыхар Мінска.

Мужчыну затрымалі. Следчыя распачалі крымінальную справу за пагрозу забойствам.

Nashaniva.com