Святлана Ціханоўская выказала спачуванні родным Вячаслава Кебіча
09.12.2020 / 14:05
«Я выказваю самыя глыбокія спачуванні родным і блізкім Вячаслава Кебіча. Ён памёр у бальніцы з-за каранавіруса. І мы ніколі не атрымаем адказ, ці можна было захаваць яго жыццё, калі б дзяржава ставілася да пандэміі сур'ёзна», — гаворыцца ў спачуванні.
«Вячаслаў Францавіч быў першым прэм'ер-міністрам суверэннай Беларусі. Толькі ўчора мы адзначылі гадавіну Белавежскіх пагадненняў аб ліквідацыі СССР — 8 снежня 1991 года ён удзельнічаў у іх падпісанні ад імя Беларусі. Кебіч рабіў усё, каб абараніць свабоду нашай краіны — і мы працягнем ягоную справу», — зазначыла Ціханоўская.