Новы рэкорд па каранавірусе: 1701 чалавек за суткі

03.12.2020 / 14:32

За суткі ў краіне зарэгістраваны 1701 пацыент з COVID-19, выпісаныя — 1729 пацыентаў, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Дагэтуль рэкорд быў у мінулую суботу — 1691, учора — 1689.

Агулам, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя 141 609 чалавек са станоўчым тэстам. Выздаравелі 118 924 пацыенты.

За ўвесь час памёр 1181 чалавек.

За мінулыя суткі выканалі 29 095 тэстаў. Усяго ў краіне правялі 3 млн. 335 тыс. 788 тэстаў.