Мінчук забіў пляменніцу і параніў яе знаёмага

26.11.2020 / 16:09

Злачынства было здзейснена ноччу 22 лістапада ў Чыжоўцы.

Канфлікту папярэднічала сварка паміж 51-гадовым гаспадаром і пляменніцай, якая жыла ў яго, паведамляе прэс-служба МУС.

Мужчына нанёс сваячцы некалькі нажавых раненняў, ад якіх яна памерла на месцы. Пацярпеў і знаёмы жанчыны, што прыйшоў у госці — яго шпіталізавалі з раненнем жывата.

Дзядзьку затрымала група Дэпартамента аховы на раёне. Высветлілася, што мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення (1,8 праміле).

Nashaniva.by