Ад каранавіруса памёр паэт Дзмітрый Пятровіч. У той жа дзень памерла і яго маці

25.11.2020 / 01:27

24 лістапада ад каранавіруса памёр вядучы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура», паэт Дзмітрый Пятровіч. У той жа дзень ад каранавіруса памерла і яго маці Вольга.

Пра гэта паведаміў у фэйсбуку стрыечны брат паэта Уладзь Рымша.

Дзмітрый Пятровіч працаваў у «Звяздзе», потым у «Мастацкай літаратуры». Аўтар некалькіх кніг паэзіі і прозы, а таксама больш за 100 песень. З паэтычным зборнікам «Святло адвечнай песні» стаў пераможцам Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў 2019 годзе. 

Nashaniva.by