У Пецярбургу бацька шасці дзяцей замкнуўся з імі ў кватэры і пагражае іх забіць

24.11.2020 / 14:06

Жыхар Санкт-Пецярбурга замкнуўся днём 24 лістапада ў сваёй кватэры з шасцю дзецьмі ў Колпінскім раёне горада і пагражае забіць іх, піша meduza.io.

На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі паліцыі і спецназа, якія вядуць перамовы са зламыснікам. Мужчына выстаўляе патрабаванні, аднак не вядома якія.

Паведамляецца, што зламыснік узброены сякерай і нажом. Мяркуецца, што ён у стане алкагольнага ап'янення.

Nashaniva.by