У Брэсце злодзей залез у бус — а там аказаўся АМАП. Ён сказаў, што памыліўся

23.11.2020 / 10:09

Жыхар Брэста, раней судзімы за злачынства, вечарам пайшоў па дваровых парковак. Там ён падыходзіў да аўтамабіляў і тузаў за ручкі дзвярэй. Выявіўшы незамкнёную BMW, ён залез у салон і дастаў акуляры, ФМ-мадулятар, флэшку, паведамляе абласная міліцыя.

МУС

Затым мужчына працягнуў абследаванне паркоўкі. Яго ўвагу прыцягнуў мікрааўтобус. Ён тузануў за ручку, адкрыў дзверы — і выявіў у салоне супрацоўнікаў АМАПа.

Сілавікам падазраваны сказаў, што проста памыліўся аўтамабілем. Яго затрымалі і даставілі ў райаддзел міліцыі. Пры сабе ў яго знайшлі выкрадзенае. Рэчы вярнулі гаспадыні на наступны дзень.