У дзіцячай інфекцыйнай бальніцы застаюцца восем дзяцей, што атруціліся ў школе №61

22.11.2020 / 13:16

У дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска застаюцца 8 дзяцей, якія былі шпіталізаваныя ў пятніцу з сярэдняй школы №61. Новых навучэнцаў не паступала, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Сёння рыхтуюцца да выпіскі трое дзяцей.

Крыніцу магчымага заражэння высвятляюць дактары Мінскага гарадскога цэнтра гігіены.

Нагадаем, што 174 школьнікі ў школе №61 атруціліся ў пятніцу, як мяркуецца, шаурмой. Больш за два дзясяткі былі шпіталізаваныя.

Nashaniva.by