У Гомелі на мірны марш выйшлі больш за сто чалавек. Іх атакавалі сілавікі

15.11.2020 / 20:29

Сёння ў Гомелі адбылася мірная акцыя памяці. Людзям удалося сфармаваць некалькі калон у цэнтры горада, пішуць Моцныя навіны.

Нагадаем, у апошні час гамельчукам не ўдавалася сабрацца ў арганізаваны марш — перашкаджалі сілавікі. Сёння ў цэнтры горада таксама было шмат міліцыі, але правесці прыкметную акцыю дэманстранты змаглі.

Больш за сто чалавек хадзілі ад кардона да кардона па вуліцы Савецкай, а затым прамаршыравалі па праспекце Перамогі. Яшчэ адна група пратэстоўцаў правяла акцыю памяці ля касцёла. Вядома аб некалькіх затрыманых каля цырка. Міліцыя дзейнічала жорстка.