Васкрасенскі хоча арандаваць памяшканне, дзе знаходзіўся штаб Бабарыкі, і праводзіць стрымы на яго месцы
10.11.2020 / 23:08
Юрый Васкрасенскі хоча арандаваць памяшканне на Харужай, 25/1, дзе знаходзіўся штаб Бабарыкі, і праводзіць стрымы на яго месцы.
Гэтая інфармацыя стала вядомая ў дзень выхаду з ізалятара Ігара Анішчанкі, сузаснавальніка групы кампаній «Белцяжмаша», якім і належыць памяшканне — дамова з аб'яднаным штабам была разарваная пэўны час таму.
Свой інтарэс да арэнды «Нашай Ніве» пацвердзіў сам Васкрасенскі.
«Намер ёсць, яго трэба аформіць юрыдычна. [Я раблю гэта] з мэтай арганізацыі нацыянальнага дыялогу грамадска-палітычных сіл», — сказаў Васкрасенскі.
На пытанне, ці будзе весці стрымы на месцы Бабарыкі, ён адказаў:
«Хто ведае, магчыма і разам».
На пытанне, чаму ён выбраў менавіта гэтае памяшканне, Васкрасенскі не адказаў.