У Гродзенскім драмтэатры звольнілі яшчэ двух супрацоўнікаў пасля далучэння да страйку

04.11.2020 / 14:22

hrodna.life

У Гродзенскім абласным драматычным тэатры звольнілі яшчэ двух супрацоўнікаў — артыстку аркестра Паліну Левіну і акцёра Аляксея Станогу. Яны далучыліся да страйку 30 кастрычніка, паведамляе hrodna.life-

Агульная колькасць звольненых дасягнула 14.

У афішы на лістапад Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра няма ўласных спектакляў, акрамя пастановак для дзяцей.

29 лістапада ў Гродна прыедзе Тэатральны цэнтр «Антракт» з Санкт-Пецярбурга з камедыяй «Мужей много не бывает».