LSTR далі вялікі штраф. Крама на Веры Харужай часова закрываецца

02.11.2020 / 20:22

У Мінску пасля праверкі дзяржаўных органаў часова закрываецца крама адзення LSTR Adzieńnie.

Аб часовым закрыцці крамы на Веры Харужай, 5 у Мінску каманда LSTR паведаміла сёння ў сацсетках. Штраф ад правяраючых органаў — 5805 рублёў.

Сайт крамы працягне сваю працу.

View this post on Instagram

Сябры, з заўтрашняга дня наша крама часова не працуе. Каб адчыніцца як мага хутчэй, мы будзем «во всю мощь»(с) выпраўляць выяўленыя праверкай недахопы і «бросать курить»(с), каб выплаціць штраф у 215 базавых. Сайт працягвае працаваць як заўсёды. Гэта ўсе, канешне, "хлопотное дельце"(с), але ж з вашай падтрымкай, спасядземся, мы хутка сустрэнемся ўжо ў новым інтэр'еры!

A post shared by LSTR Adziennie (@lstr_adziennie) on

Nashaniva.com