«Страляй!»: мінчук устаў проста пад ружжо сілавіка ВІДЭА

01.11.2020 / 18:59

У Мінску падчас сутыкнення сілавікоў з пратэстоўцамі чалавек у форме настаўляе стрэльбу на пратэстоўца ў чырвонай куртцы. А той не проста не адступае, а расшпільвае куртку і падымае футболку. У гэты момант зусім побач іншы чалавек у вайсковай форме страляе ў паветра. Ён не ўзброены, але працягвае ісці наперад, наўпрост на стрэльбу сілавіка ў хакі, пакуль яго не адцягваюць іншыя пратэстоўцы. Драматычны момант фіксуе «Еўрарадыё».