Зачыненыя станцыі метро «Парк Чалюскінцаў», «Акадэмія навук» і «Маскоўская»

01.11.2020 / 12:48

У 12:40 у «мэтах бяспекі пасажыраў», на ўваход і выхад зачыненыя станцыі метро «Акадэмія навук», «Парк Чалюскінцаў» і «Маскоўская». Цягнікі ідуць без прыпынку на гэтых станцыях, паведамляе Мінскі метрапалітэн.

Нагадаем, што сёння ля станцыі метро «Парк Чалюскінцаў» павінен быў збірацца чарговы марш. Гэтым разам збіраюцца ўшанаваць памяць расстраляных у Курапатах.

Пасля 15:32 станцыі метро адкрыліся.

Nashaniva.com